- рачкаваць
- рачкаваць
незак., разм.
Работать не разгибаясь, ползая на четвереньках.Праўду, аднак, кажучы, дык і нашто яна, тая патрэба прасці ды ткаць ці, не разгінаючыся, рачкаваць у зямлі, калі зусім другое жыццё настала. Васілевіч. Бацька даглядаў авечак, маці разам з іншымі жанчынамі ад цямна да цямна рачкавала з капаніцай у гародзе... Сачанка. Неаднойчы (сын) слухаў яго (Жэню) і неаднойчы бачыў, як яна (Маня) рачкавала ў барознах бульбы, поўзала на каленцах па градах, полючы агуркі ці буракі... Гіль.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.